Мёры – горад на беразе возера



Мёры – утульны, невялікі горад у Віцебскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Мёрскага раёна. Горад стаіць на беразе маляўнічага Мёрскага возера.

У 1957 годзе мястэчка атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу, у 1972 — статус горада. У 2003 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё набярэжнай працягласцю 500 м, якая зрабілася візітоўкай райцэнтра. Яшчэ адна візітоўка – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў пабудаваны ў 1907 годзе. Побач з касцёлам усталавана некалькі скультур, у тым ліку помнік ненароджанаму дзіцяці.

З Мёрскага раёна паходзіць вядомы празаік Франц Сіўко. У самім мястэчку жыве краязнаўца Вітольд Ермалёнак, які стварыў мясцовы краязнаўчы музей.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік