МЗС: Асноўная праца па вяртанні беларусаў з Егіпта завершана



Беларускія дзяржорганы працягваюць аказваць грамадзянам рознапланавае садзейнічанне пры вяртанні на радзіму. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў на сваёй старонцы ў Facebook.

„Работа вядзецца ў цесным кантакце з замежнымі партнёрамі, перш за ўсё з расейскім бокам, па пералёту з краін далёкага замежжа. У гэтую дзейнасць ўцягнутыя ўсе зацікаўленыя дзяржорганы Беларусі і нацыянальны авіяперавозчык „Белавія”. Нягледзячы ўскладненую сітуацыю і звужэнне магчымасцяў, на сённяшні дзень дапамогу ў розных фарматах аказана ўжо больш за 5,1 тыс. грамадзян нашай краіны”, – распавялі ў МЗС.

Пры актыўным удзеле Міністэрства спорту і турызму, турыстычных кампаній і аператараў, „Белавія” на сёння паспяхова завершана асноўная праца па вяртанні беларусаў з Егіпта.

На радзіму паспяхова вылецелі з Мальдываў грамадзяне Беларусі, які падалі заяўку. 28 сакавіка рэйс „Белавія” даставіў у Мінск з Барселоны 23 беларуса, а 29 сакавіка было аказана садзейнічанне пяці грамадзянам у вяртанні ў Беларусь з Румыніі, пяці – з Шры-Ланкі, 21 – з Інданэзіі.

„Расейскім бокам прынята рашэнне і пацверджана гатоўнасць забіраць на свае эвакуацыйныя рэйсы грамадзян Беларусі пры наяўнасці магчымасці. Работа ў гэтым напрамку актыўна вядзецца. У кантакце знаходзяцца міністэрства замежных спраў, у тым ліку па лініі пасольстваў дзвюх краін, а таксама беларускія і расійскія замежныя ўстановы ў адпаведных краінах „, – заявілі ў МЗС.

У міністэрстве нагадалі, што па рашэнні расейскага урада 30 сакавіка цалкам зачыняецца дзяржаўная мяжа і абмяжоўваецца рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змешаныя пункты пропуску, а таксама праз сухапутны ўчастак беларуска-расейскай мяжы. Паветраны транзіт праз аэрапорты Дамадзедава і Шарамеццева ажыццяўляецца ў ранейшым рэжыме, звярнулі ўвагу ў ведамстве. „Белавія” працягвае выконваць рэйсы ў вышэйпаказаныя аэрапорты (чатыры і два штодзённых рэйса адпаведна).

Працуе ўзгоднены з расейскім бокам алгарытм наземнага трансферу з аэрапорта Унукава. За 27-29 сакавіка з Унукава ў Дамадзедава і Шарамеццева транспартам пасольства Беларусі ў суправаджэнні ДІБДР Расеі дастаўленыя больш за 70 беларускіх грамадзян, раней якія прыбылі ў Маскву з розных краін свету. Прыбыццё таксама чакаецца сёння і ў наступныя дні.

„Найбольш вострай застаецца сітуацыя па Індыі (у тым ліку Гоа), Шры-Ланцы, В’етнаму і Тайланду”, – дадалі ў МЗС.

У ведамстве звярнулі ўвагу, што па 16 красавіка ўключна ў ПАР абвешчана надзвычайнае становішча, у краіне абмежаваная свабода перамяшчэння грамадзян. Замежнікам загадана заставацца ў гатэлі на 14-дзённым карантыне. З 30 сакавіка па 19 красавіка надзвычайнае становішча ўведзена таксама ў Зімбабвэ. Яно мае на ўвазе рэжым поўнай ізаляцыі.

zviazda.by