МЗС Беларусі і «Белавія» дапамаглі вярнуцца з-за мяжы 3400 беларусам
Міністэрства замежных справаў Беларусі паведаміла на афіцыйнай старонцы на Facebook, што разам з нацыянальнай авіякампаніяй «Белавія» дапамагла больш як 3400 беларусам.
Паводле ацэнак МЗС, яшчэ некалькі тысяч беларусаў могуць у найбліжэйшы час мець патрэбу ў дапамозе.
«Працэс ідзе, – піша МЗС. – Большасць вострых пытанняў ужо ўдалося вырашыць. Наладжаная сістэмная адпраўка нашых грамадзянаў з Егіпту, супольна з расейскім бокам дастаўляюцца грамадзяне з Тайланду, прапрацоўваецца эвакуацыя з Марока, вяртаюцца грамадзяне з Чарнагорыі, у транзітную схему вяртання праз Расею ўключаны аэрапорт «Пулкава». Канструктыўна вырашаюцца сітуацыі ў Літве, Польшчы і Украіне».
