МЗС: беларусы не пацярпелі пры крушэнні цягніка ў Грэцыі
Грамадзян Беларусі няма сярод пацярпелых пры сутыкненні цягнікоў у Грэцыі, паведамляе БелТА са спасылкай на МЗС Беларусі.

„Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Балгарыі, сярод пацярпелых у выніку сутыкнення цягнікоў у Грэцыі грамадзян Беларусі няма”, – распавялі ў МЗС.
Пасажырскі і грузавы цягнікі сутыкнуліся ўночы 1 сакавіка каля горада Ларыса. Тры вагоны сышлі з рэек і перавярнуліся. Пачаўся пажар. Па апошніх звестках, загінула 36 чалавек, пацярпелі 130.
