МЗС: Два беларусы папрасілі дыпламатаў дапамагчы ім з’ехаць з правінцыі Хубэй
Два беларусы папрасілі дыпламатаў дапамагчы ім з’ехаць з кітайскай правінцыі Хубэй. Пра гэта сёння, 28 студзеня, журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі МЗС Ігар Белы.
У правінцыі Хубэй знаходзіцца дзевяць грамадзян Беларусі, з пяццю з іх устаноўлены тэлефонны кантакт. „Два грамадзяніны выказалі жаданне пакінуць гэтую правінцыю”, – сказаў Ігар Белы.
Спецыяліст адзначыў, што агучыць дакладную колькасць беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Кітаі, немагчыма. Яны прыязджаюць у КНР з рознымі мэтамі, як індывідуальна, так і ў арганізаваных турах.