МЗС Польшчы не будзе разрываць дамову з візавым агенцтвам у Беларусі
17 гадоў таму
МЗС Польшчы не будзе разрываць дамову з візавым агенцтвам у Беларусі.

Нягледзячы на ранейшыя заявы, міністэрства не будзе скасоўваць усе пагадненні з візавымі агенцтвамі. Гэтыя арганізацыі маюць працягваць сваю дзейнасць у трох краінах, паведамляе rmf24.pl.
Кантракты з візавымі агенцтвамі застануцца ў Беларусі, Украіне і Турцыі. Гэта тлумачыцца тым, што скасаванне кантрактаў звязана з сур’ёзнымі перашкодамі і, магчыма, паралічам у выдачы віз у многіх краінах.
У пачатку верасня ў Польшчы выбухнуў візавы скандал.
