МЗС пракаментавала магчымае абмежаванне ўезду грамадзян Беларусі ў ЗША
Міністэрства замежных спраў Беларусі не атрымлівала афіцыйнага паведамлення амерыканскага боку аб рашэнні ўнесці Беларусь у спіс краін, грамадзянам якіх абмежаваны ўезд у Злучаныя Штаты. Пра гэта TUT.BY распавёў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Андрэй Шупляк.
Напярэдадні ў інтэрв’ю Wall Street Journal Трамп пацвердзіў, што плануе дадаць дадатковыя краіны ў спіс тых, якім забаронены ўезд у ЗША, але не паведаміў, якія менавіта краіны будуць дададзеныя ў абноўленую версію. Амерыканскае выданне Politico са спасылкай на крыніцы паведаміла, што спіс краін яшчэ не канчатковы і можа быць зменены, але пакуль сярод прэтэндэнтаў – Беларусь, Мʼянма, Эрытрэя, Кыргызстан, Нігерыя, Судан і Танзанія.
У пасольстве ЗША ў Менску TUT.BY гэтак жа адмовіліся каментаваць інфармацыю амерыканскіх СМІ. Крыніца CNN паведаміла, што адміністрацыя Трампа арыентавана на іміграцыйныя візы. Калі гэта так, то турыстычныя візы і візы для дзелавых паездак застануцца даступнымі для беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя