На Алясцы загінуў самы багаты чалавек Чэхіі



27 сакавіка на Алясцы разбіўся верталёт, у якім знаходзіўся самы багаты чалавек Чэхіі, 56-гадовы мільярдэр Петр Келнер.  

Абставіны і прычына падзення пакуль невядомыя. Адзін мужчына ў аварыі выжыў, паводле звестак агенцтва Associated Press, ён праходзіць лячэнне ў шпіталі ў Анкарыдж, сталіцы Аляскі. Associated Press паведамляе, што група, у складзе якой быў 56-гадовы Келнер і яшчэ адзін чэх, 50-гадовы Бенджамін Лараша, каталася на лыжах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Facebook