На беларуска-расейскай мяжы ўвялі санітарна-каранцінны кантроль



Для ўзмацнення супрацьэпідэмічнага кантролю за асобамі, якія прыбываюць у Гомельскую вобласць з Расеі, арганізаваны санітарна-каранцінны кантролю ў населеным пункце Селішча Добрушскага раёна.

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама са спасылкай на галоўнага санітарнага лекара вобласці Аляксандра Тарасенку, спецыялісты санітарнай службы сумесна з ДАІ і транспартнай інспекцыяй вымераюць тэмпературу кіроўцам і пасажырам усіх відаў транспарту, выдаюць ім рэкамендацыі і патрабаванні аб захаванні правіл самаізаляцыі і іншых санітарна- супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Па паведамленні Міністэрства аховы здароўя, на 20 красавіка ў Гомельскай вобласці зарэгістравана 322 выпадкі каронавірусу.

Беларускае Радыё Рацыя