На Беларускай чыгунцы пабольшала беларускай мовы
На Беларускай чыгунцы зацверджаныя тыпавыя тэксты інфармавання пасажыраў на вакзалах, станцыях і прыпынках. Як стала вядома “Палескай Вясне”, загад пра іх зацвярджэнню падпісаў 25 лютага першы намеснік начальніка БЧ Іван Шылаў. У дакуменце кіраўнікам аддзяленняў чыгункі загадваецца забяспечыць з першага красавіка трансляванне абвестак на ўсіх станцыях і прыпынках на беларускай мове.
У цягніках рэгіянальных ліній абвесткі па-беларуску гучалі ўжо некалькі гадоў. Цяпер гэта правіла распаўсюдзілася і на цягнікі міжрэгіянальных ліній.
Фота: lookmytrips.com
