На беларускай мяжы зачыненыя дзевяць пунктаў пропуску
На беларускай мяжы зачыненыя дзевяць пунктаў пропуску. Прычынай гэтага стаў распаўсюд COVID-19, паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
На беларуска-польскай мяжы зачыненыя пункты пропуску Пясчатка і Дамачава, на мяжы з Літвой — Відзы і Лоша.
Больш за ўсё зачыненых пунктаў на беларуска-ўкраінскай мяжы — Тамашоўка, Олтуш, Невель, Верхні Церабяжоў, Глушкевічы.
На мяжы з Латвіяй абодва пункты пропуску працуюць у ранейшым рэжыме.
Беларускае Радыё Рацыя