На беларускіх граніцах узмацнілі санітарны кантроль з-за воспы малпаў



На беларускіх граніцах узмацнілі санітарны кантроль з-за воспы малпаў.

Воспа малпаў — рэдкае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца ліхаманкай, агульнай інтаксікацыяй і з’яўленнем экзантэмы. Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца малпы. Часам адзначаюцца выпадкі, калі інфекцыя перадаецца ад чалавека да чалавека пры працяглым кантакце. Звычайна захворванне працякае ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці.

Адзінкавыя выпадкі заражэння воспай малпаў выявілі ў Аўстраліі, Афрыцы, Канадзе, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Іспаніі і ЗША. Верагоднасць завозу гэтай інфекцыі ў Беларусь ацэньваецца як нізкая, у сувязі з адсутнасцю авіязносін з большасцю краін свету.

Беларускае Радыё Рацыя