На беларускім Палессі працягваецца паводка



Днямі ровень вады павялічыўся на Піншчыне ў Піне і Прыпяці, некаторыя вёскі ў атачэнні вялікай вады, як і паўднёвая частка Пінска. Ратавальнікі паведамляюць, што маніторынг сітуацыі вядзецца кругласуткава.

Мясцовы краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што ўсё ж сапраўдная палеская паводка засталася ў мінулым:

-Дзелячыся Піншчына за Загарадскую частку і Зарэчную – тая, якая ад Піны на правым баку, калі не была яшчэ засаджаная дрэвамі, пабудовамі, любыя даваенныя фотаздымкі горада, калі разглядаеш, гэта цалкам пакрытая вадой прастора да гарызонту. Тады не было ніякіх плацін, меліярацыі. Гэта класічная карціна Пінскага Палесся, верагодна, да 90-х гадоў.

Больш за ўсё ад сёлетняй паводкі пакутуе Гомельшчына, тут яшчэ з сярэдзіны студзеня падтопленыя цэлыя раёны, вада зайшла не толькі на прыватныя панадворкі, але і затапіла з сотню дамоў. Зараз крытычная сітуацыя на Прыпяці, каля Петрыкава.

Беларускае Радыё Рацыя