На беларускім Палессі сезон збору грыбоў



Стужкі навінаў у сацыяльных сетках напоўненыя фотасправаздачамі з “грыбнога палявання”.

Пра тое, які грыб у гэтыя дні трапляе найчасцей, кажуць самі грыбнікі:

– У асноўным падасінавікі. Учора дзесьці 15 баравікоў знайшоў. І сёння адразу тры знайшоў. Зараз на вячэру ем смажаныя паддубнікі. Сабраў цэлую торбу.

Што праўда “Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” нагадвае быць пільнымі і публікуе рэкамендацыі па прафілактыцы атручвання грыбамі. Між іншым па стане на 2 верасня ў Берасцейскай вобласці зафіксавана 6 выпадкаў атручвання імі.

Беларускае Радыё Рацыя