На Берасцейшчыне пачалася паводка
Падтапленні зафіксаваныя ў Столінскім раёне акурат на беларуска-украінскім памежжы. Па інфармацыі памежнікаў, талая вада выйшла на некаторыя ўчасткі дарогі ўздоўж дзяржаўнай граніцы. У Пінскім раёне на рацэ Прастыр ратавальнікам давялося падрываць лёд, бо паўстала пагроза разбурэння драўлянага пешаходнага маста.
“Пік паводкі трэба чакаць напрацягу сакавіка”, – адзначыў ратавальнік Аляксандр Мінаеў:
– Паводка ўжо наступіла, бо яна развіваецца з апераджэннем сярэднегадавых значэнняў прыкладна на два тыдні. Мы чакаем, што ровень рэк яшчэ павяліцыцца да 50 сантыметраў і наступіць пік паводкі. І далей вада будзе спадаць.
Па інфармацыі Белгідрамета, сёлета пагроза паводкі існуе ў трох раёнах Берасцейшчыны: Пінскім, Лунінецкім і Столінскім. Шмат залежыць ад таго, ці адкрыюць шлюзы для спуску талай вады ў суседніх раёнах Украіны. Тады не пазбегнуць вялікай паводкі.
Беларускае Радыё Рацыя