На Берасцейшчыне рыхтуюцца да паводак
Бегідрамет абяцае ў хуткім часе даць падрабязны прагноз адносна магчымасці паводак. Ужо называюцца праблемныя кропкі ў Менскай вобласці – гэта Стаўбцоўскі, Барысаўскі, Маладэчанскі і Пухавіцкі раёны, а ў Берасцейскай вобласці – гэта Пінскі, Лунінецкі і Столінскі раёны.
На гэтых тэрыторыях ёсць пагроза падтаплення населеных пунктаў. “Усё залежыць ад надвор’я”, – гаворыць ратавальнік Аляксандр Мінаеў:
– Усё будзе залежыць ад таго, якое надвор’е будзе ў бліжэйшыя два – тры тыдні, наколькі хутка настане цяпло. Мы робім усё, каб мінімізаваць тыя наступствы, якія нам можа прынесці паводка.
Суразмоўца дадае, што калі пацяпленне будзе не рэзкім, то ваду паступова прыме глеба – гэта самы пажаданы сцэнар на сёлетнюю вясну ад ратавальнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: СБ