На Берасцейшчыне створаны інфармацыйны інтэрнэт-цэнтр для турыстаў



На Берасцейшчыне ў сувязі з павелічэннем тэрмінаў бязвізавага рэжыму для зручнасці вандроўнікаў стварылі інтэрнэт-цэнтр bezvizbrest.by, дзе сабралі максімальна неабходную турыстычную і юрыдычную інфармацыю для замежнікаў.

Па словах намесніцы старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяны Хвагінай, цяпер неабходна злучыць у адно і патэнцыял экскурсаводаў:

Згублена гэта сістэма. Няма ў нас нават дыспетчарскай службы, якая, напрыклад, ёсць у таксі. Ёсць сайты, на якіх прадстаўлены экскурсаводы, але не ўсе. Я вось паклапацілася пра сябе, прадставіла сябе на гэтым сайце, каб ведалі, бо праз мяне могуць даведацца пра наш рэгіён па маёй тэматыцы. І я магу не толькі сама правесці экскурсіі, але і камусьці сваіх атэставаных калег запрапанаваць. Як магу, я іх рэкламую.

Сёлета Берасцейшчыну ўжо наведалі турысты з 53 краін свету, у лідарах – вандроўнікі з Польшчы, Літвы, Латвіі і Нямеччыны. У сярэднім турысты затрымліваюцца ў рэгіёне ад 2 да 5 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота everest-tour.by