На Берасцейшчыне таксама плануюць увесці падатак на мяжы
Такім чынам ён правяраецца на адпаведнасць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Калі рашэнне канчаткова зацвердзяць, то кожны выезд за мяжу праз пункты пропуску Берасцейскай вобласці будзе каштаваць адну базавую велічыню, а гэта 29 беларускіх рублёў.
Каментуе мясцовы палітык і адзін з ініцыятараў збору подпісаў супраць падобнага падатку Ігар Маслоўскі:
– За такі шматвекавы перыяд усталяваліся цесныя культурныя, эканамічныя сувязі з прыгранічнымі рэгіёнамі суседніх краінаў. І, на наш погляд, увядзенне такога збору дадаткова ўсё ж будзе перашкаджаць культурнаму і эканамічнаму развіццю нашай вобласці.
Мясцовыя СМІ раней паведамлялі, што ўводзіць такі збор мясцовым уладам у Беларусі, абласным Саветам дэпутатаў дазваляе абноўлены Падатковы кодэкс, які ўступіў у сілу 1 студзеня 2021 года. Падобны падатак ужо ўвялі на Гарадзеншчыне і Гомельшчыне пры выездзе на легкавым аўто ў краіны ЕЗ і Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя