На Берасцейшчыне вызначаць лепшыя аграсядзібы



Больш за дзясятак заявак атрымалі арганізатары конкурсу на лепшую агра- ды экасядзібу на Берасцейшчыне. Яго арганізатарамі выступілі прадстаўнікі праекту USAID ’’Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё’’ пры падтрымцы ПРААН, сумесна з прадстаўнікамі мясцовай улады. Да сусветнага дня турызму будуць вызначаныя пераможцы ў пяці намінацыях, – расказвае кіраўнік праекту па Берасцейскай вобласці Вадзім Пракапчук:

– У гэтым годзе конкурс мае намер выбраць пяць лепшых аграсядзібаў у пяці намінацыях. Намінацыі розныя, ад «лепшая экасядзіба», да сядзібы, якая зберагае традыцыі і нейкую святочнасць у рэгіёне. Камісія будзе аб’язджаць усіх гэтых валадароў сядзібаў і выбіраць лепшую. Мы спадзяемся, што да канца гэтага тыдня абяруцца ўсе пераможцы.

Паводле правілаў конкурсу, кожная сядзіба мела магчымасць падаць заяўку толькі ў адну намінацыю. „Кожны ўладар сядзібы – аўтар унікальнай з’явы, кожная з якіх мае сваю разынку“, – падагульніў Вадзім Пракапчук.

Беларускае Радыё Рацыя