На борце самалёта „Белавія”, які ляцеў з Баку ў Менск, памёр пасажыр
Самалёт «Белавія», які ляцеў 5 траўня з Баку ў Менск, здзейсніў экстранную пасадку ў Самары, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

На рэйсе Баку-Менск аднаму з пасажыраў стала дрэнна — праз 2 гадзіны палёту ён страціў прытомнасць. Адзначаецца, што пасажыра дастаўлялі на борт як маламабільнага.
Бортправаднікі зрабілі аб’яву па салоне аб пошуку ўрача, аказалі першую дапамогу пасажыру, каб прывесці яго ў пачуцці. Дзейнічаючы па інструкцыі, экіпаж паведаміў аб надзвычайнай сітуацыі на борце і здзейсніў экстраную пасадку ў Самары. Да прыбыцця медыкаў з пасажырам знаходзіўся бортправаднік, які аказваў медыцынскую дапамогу.
Пасля пасадкі ў аэрапорце Курумач брыгада медыкаў канстатавала смерць. Будзе праведзена судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення яе прычыны.
