На дне Ніла знойдзены карабель, апісаны Герадотам



У заліве Абу-Кір, непадалёк ад вусця Ніла, упершыню выяўлены гандлёвы карабель старажытных егіпцян, само існаванне якога гісторыкі стагоддзямі падвяргалі сумневу, паведамляе ВВС.

Першая згадка судна арыгінальнай пабудовы, якое мясцовыя жыхары называлі „барыс”, сустракаецца яшчэ ў „Гісторыі” Герадота, які быў у Егіпце ў V стагоддзі да нашай эры.

Старажытнагрэчаскі гісторык даволі падрабязна апісаў будынак дзіўнага карабля, аднак рэчыўных пацверджанняў яго слоў да апошняга часу не было.

Правату Герадота ўдалося даказаць расейскаму егіптолагу Аляксандру Белову. Ён усталяваў, што выяўленае археолагамі старажытнае судна, узрост якога ацэньваецца прыкладна ў 2500 гадоў, і ёсць легендарны барыс.

Улічваючы такі шаноўны ўзрост – судна было пабудавана паміж 664 і 332 гг. да н.э., – яно вельмі нядрэнна захавалася: ацалела амаль 70% корпуса.

У агульнай складанасці каля ўзбярэжжа былі знойдзеныя парэшткі больш чым 60 караблёў, але менавіта гэты – нумар 17 – прыцягнуў асаблівую ўвагу Аляксандра Бялова з Цэнтра егіпталагічных даследаванняў РАН.

Корпус судна нагадаў яму дом, складзены з драўляных цаглін. А праз адтуліну ў кілі праходзіў тоўсты руль.

Зноў і зноў вяртаючыся да знаходкі і даследуючы новыя дэталі, ён усё больш пераконваўся ў тым, што „Карабель-17” – гэта апісаны Герадотам барыс, толькі крыху буйнейшы – яго даўжыня прыкладна 28 м.

Паслоўны аналіз тэксту і аналіз усіх фрагментаў корпуса паказалі амаль стопрацэнтную адпаведнасць структуры судна старажытнагрэчаскаму апісанню.

zviazda.by