На дракары з Гародні ў Балтыку
Каманда рэканструктараў эпохі вікінгаў з усёй Беларусі адправіцца на драўлянай ладдзі (дракары) у вандроўку па Нёмане да Балтыйскага мора, паведамляе БЕЛТА.
Меркаваны старт – 15-га траўня ў Гародні, куды спачатку з Нясвіжа даставяць карабель вікінгаў “Яцвяг”. Гэта ладдзя, пабудаваная ў адпаведнасці з арыгіналам знаходкі 10-га стагоддзя для суднаходнага праекта “Спадарожны вецер”. Дракар мае даўжыню 14 метраў і змяшчае да 20-ці чалавек.
Водны паход мае праходзіць у гістарычных касцюмах, з мячамі і сякерамі, і доўжыцца з прыпынкамі – тры тыдні. На працягу трох тыдняў хлопцы разлічваюць дасягнуць Балтыйскага мора, па шляху робячы прыпынкі, магчыма, арганізуючы паказальныя праграмы для гледачоў.
