На гары Маяк ў Браслаўскім раёне з’явіцца назіральная пляцоўка



Назіральную пляцоўку на гары Маяк ў Браслаўскім раёне плануецца рэканструяваць.

На вяршыні гары Маяк вышынёй 174 м над узроўнем мора і амаль 45 м адносна бліжэйшых азёр Струста і Снуды ёсць назіральная вышка. З яе адкрываюцца найпрыгажэйшыя пейзажы. У гэтым годзе вышку плануецца кардынальна рэканструяваць. Вышыня новай назіральнай пляцоўкі будзе прыкладна роўная чатырохпавярховаму дому. Узвесці аб’ект намечана да канца гэтага года. «Пляцоўка будзе мадэрнізавацца і даўжэць для лепшага агляду. Наверсе ўсталююць аглядную трубу», — адзначыла начальнік аддзела турызму Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» Юлія Паўлоўская..

У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» ў гэтым годзе працягнуць уладкоўваць інфраструктуру для актыўных турыстаў. Адкрыюцца шэсць новых турстаянак з хаткамі-намётамі, плануецца будаўніцтва стаянак агульнага тыпу для сем’яў і кампаній. Будуць распрацаваны новыя экалагічныя сцежкі і веламаршруты з фотазонамі, інфармацыйнымі стэндамі, інтэрактыўнымі навучалымі пляцоўкамі і агляднымі месцамі. У гэтым годзе ўпершыню ў турыстаў з’явіцца магчымасць забраніраваць базы адпачынку і туры праз сайт парку.

zviazda.by

Фота mho.by