На межах Беларусі пачалі праводзіць дэзінфекцыю транспартных сродкаў



На межах Беларусі з 1 верасня пачалі праводзіць дэзінфекцыю транспартных сродкаў. Пра гэта паведаміў Onliner са спасылкай на „Белглабалгарант”, якое будзе аказваць такую паслугу. Першыя 15 дзён яна будзе бясплатнай, а з другой паловы верасня за яе пачнуць спаганяць плату. Выданне не ўказвае, на якіх менавіта пунктах пропуску з’явіліся дэзінфекцыйныя станцыі.

У адпаведнасці з пастановай Саўміна, іх павінны былі пабудаваць да 1 верасня на пунктах пропуску „Казловічы”, „Грыгораўшчына”, „Урбаны”, „Беняконі”, „Бераставіца”, „Брузгі”, ” Каменны Лог», «Катлоўка» і «Прывалка». Аплачваць дэзінфекцыю трэба маркамі, якія будуць прадаваць „Белдзяржстрах” і „Беларусбанк”.

Да гэтага эксперымент па абавязковай дэзінфекцыі праводзіўся ў пункце пропуску „Новая Гута”. Па яго выніках было прынятае рашэнне распаўсюдзіць практыку на іншыя пункты пропуску.