На мяжы Беларусі з Еўразвязам чакаюць выезду больш за 3080 фур
На мяжы Беларусі з Еўразвязам чакаюць выезду больш за 3080 фур, – паведамляе Дзяржаўны пагранкамітэт. Да прыкладу на мяжы з Польшчай у “Бераставіцы” стаіць больш за 410 фур, у “Казловічах” – больш за 400.

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску “Відзы” чакаюць больш за 190 фур, у “Катлоўцы” — 280, перад “Каменным Логам”, “Беняконямі” і “Прывалкай” — прыкладна па 450 вялікагрузных машын. Таксама чэргі ў напрамку Латвіі – па 150-300 машын чакаюць выезду з Беларусі.
