На мяжы Беларусі з Еўразвязам утварылася чарга прыкладна з 1000 фур
Як вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту, традыцыйна найбольш складаная сітуацыя на літоўскім напрамку. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Катлоўка» чакаюць 210 вялікагрузных аўтамабіляў, «Каменны Лог» — 180, «Прывалка» — 160, «Відзы» і «Беняконі» — прыкладна па 80.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгароўшчына» сабралася амаль сотня грузавікоў, у пункце «Урбаны» — блізу 150.
На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабраліся больш за 120 фураў, «Казловічы» — больш за 60.
Гандлёвы рух з Украінай фактычна спаралізаваны, дадзеных адносна грузавога трафіку ў паўднёвым напрамку ведамства не публікуе.
Беларускае Радыё Рацыя