На мяжы Беларусі з Еўразвязам выезду чакаюць больш за 1,5 тысячы фур
На мяжы Беларусі з Еўразвязам, па дадзеных на раніцу 15 кастрычніка, выезду чакаюць больш за 1,5 тысячы фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакаюць больш за 150 фур, у «Катлоўцы» – 340, «Каменны Лог» – больш за 170, «Беняконі» – звыш 170, «Прывалка» – больш за 240 фур.
На беларуска-латвійскай мяжы сабраліся больш за 270 фур.
На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабраліся больш за 150 велікагрузаў, «Бераставіца» – больш за 90.