На мяжы Беларусі з ЕЗ стаіць на выезд больш за 1100 фур
Вялізарныя чэргі на мяжы Беларусі з Еўразвязам. На мяжы Беларусі з ЕЗ стаіць на выезд больш за 1100 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Больш за ўсё фур сабралася на беларуска-літоўскай мяжы. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску „Відзы” чакае звыш 100 фур, „Катлоўка” — 140, „Каменны Лог” — больш за 260, „Беняконі” — 140, „Прывалка” — звыш 120 фур.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску „Грыгароўшчына” сабралася больш за 50 грузавікоў, „Урбаны” — больш за 110.
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску „Брузгі” на выезд стаіць больш за 130 фур, „Бераставіца” — 50, „Казловічы” — больш за 20.