На мяжы працягваецца транспартны калапс
За ноч сітуацыя на беларускай мяжы з краінамі Еўразвязу зусім няшмат, але палепшылася. Аднак, нягледзячы на гэта, вялізныя чэргі велікагрузных аўтамабіляў застаюцца.
На літоўскім напрамку, па дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 8 раніцы стаялі амаль тысяча фур:
«Каменны Лог» – больш за 300;
«Беняконі» – больш за 260;
«Прывалка» – больш за 220;
«Катлоўка» – больш за 200.
У Польшчу не могуць праехаць больш за 110 грузавікоў:
«Брузгі» – больш за 100;
«Бераставіца» – больш за 10 фур.
У «калейцы» на выезд у Латвію «мёрзне» больш за 100 фур:
ва «Урбанах» – больш за 60;
у «Грыгораўшчыне» – больш за 40 грузавіх аўтамабіляў чакаюць сваёй чаргі.
Беларускае Радыё Рацыя