На мяжы Расеі і Фінляндыі пачаліся сутыкненні
15 гадоў таму
На мяжы Расеі і Фінляндыі памежнікі прымянілі слёзацечны газ супраць мігрантаў, – паведамляе DW.
На мяжы Расеі і Фінляндыі пачаліся сутыкненні паліцыі з нелегаламі, якія хочуць перасячы мяжу.
Памежнікам давялося пусціць слезацечны газ, каб уціхамірыць натоўп. Гэта адбылося ў КПП «Ніірала». Да памежнага пераходу прыбыла група прыкладна з 30 чалавек. Яны паспрабавалі прарвацца праз мяжу.
Напярэдадні ў Фінляндыі прынялі пастанову закрыць КПП, бо на мяжу сталі масава прыязджаць у пошуках прытулку грамадзяне Ірака, Емена, Сірыі і іншых краінаў.
