На мяжы з Расеяй пачаліся ўзмоцненыя праверкі беларусаў



На беларуска-расейскай мяжы пачаліся ўзмоцненыя праверкі беларусаў. Выданне @flagshtok паведамляе, што 8 і 9 траўня на адным з памежных з Расеяй сталі выклікаць «на размову».

Паведамляецца што апытваюць беларусаў пад запіс на відэакамеру. Задаюць пытанні, звязаныя з пратэстнымі тэмамі ды просяць разблакаваць тэлефон.

Акрамя таго, паводле звестак @motolkohelp, у Магілёўскай вобласці некалькі дзён таму перакапалі або завалілі дрэвамі дробныя аб’язныя дарогі на мяжы, якія ў асноўным выкарыстоўвалі мясцовыя жыхары.