На Нарачы перакуліўся катар, загінулі два чалавекі
На возеры Нарач перакуліўся катар. Два чалавекі загінулі, аднаго ўдалося выратаваць, паведамляе прэс-служба МНС.
Паведамленне аб здарэнні паступіла ў МНС 18 мая ў 15.05. На возеры Нарач, за тры кіламетры ад берага каля вёскі Наносы ў Мядзельскім раёне, перакуліўся катар з людзьмі.
Супрацоўнікі Асводу дасталі з вады двух патанулых мужчын. Быў знойдзены і той, хто выжыў, – 51-гадовы мужчына, якога шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем арганізма.
Абставіны і прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.
Фота 34travel.me
