На Піншчыне аднавілі капліцу Узвышэння Святога Крыжа



На Піншчыне каталіцкая епархія аднавіла вялікую капліцу Узвышэння Святога Крыжа, якая знаходзіцца ў паркавым ансамблі вёскі Дубае. Гэта адна з турыстычных адметнасцяў рэгіёна. Святыню пабудавалі на пачатку ХІХ стагоддзя, але за Саветамі будынак у вернікаў забралі.

“Гэта адбылося пасля Другой Сусветнай вайны”, – адзначае краязнаўца Эдуард Злобін:

– Тагачасны “Жылкамунгас”, тады гэтая кантора называлася па-іншаму, у 1945 годзе пасля службы кудысьці падзявала ўсю маёмасць. Зачынілі і паставілі пячатку, што гэта ўласнасць Пінскага аблкамунгаса. Не было ні пастановы, ні ўказанняў. Канешне, не было пратэстаў, таму што быў такі час, баяліся.

Толькі ў 2018 годзе святыня зноў вярнулася да вернікаў. На працягу двух гадоў Пінская каталіцкая епархія праводзіла рэстаўрацыйныя працы.

Беларускае Радыё Рацыя