На Піншчыне другі год запар поўны абвал з настальгічным турызмам
З-за пандэміі на Піншчыне другі год запар поўны абвал з настальгічным турызмам. У ранейшыя гады, менавіта замежнікі – сваякі пінскіх эмігрантаў, складалі асноўны адсотак падарожнікаў. Штогод, улетку, у горад над Пінай прыязджалі цэлыя групы з Польшчы, Ізраілю, Германіі і краін Паўднёвай Амерыкі.
Паводле краязнаўцы Эдварда Злобіна, сёння нашчадкі ўраджэнцаў Піншчыны шукаюць іншыя магчымасці, каб даведацца пра лёс продкаў:
– Цікавасць існуе, бо існуе такая форма, як перапіска, кантакты праз інтэрнэт, проста выбух зацікаўленасці да рэгіёна, можа нават пабачыць па запытах у архіў, асабліва што датычыць менавіта Пінска. Людзі хацелі бы сюды прыехаць, яны разумеюць, што сюды прыехаць яны не змогуць, таму трэба пачынаць пошук іншых форм.
Суразмоўца дадае, што пандэмія падштурхнула групу аматараў мінуўшчыны стварыць адмысловы сайт, прысвечаны радаводу пінчукоў, якія ў свой час пакінулі беларускае Палессе ў пошуках лепшай долі.
Беларускае Радыё Рацыя