На Піншчыне пакуль дамінуюць настальгічныя туры



На Піншчыне сёлета плануюць зрабіць асаблівы ўхіл на экалагічны турызм, раскрыць для вандроўнікаў прыродны патэнцыял краю, – такая задача акрэсленая на раённым каардынацыйным Савеце па турызму.

Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што пакуль на Піншчыне дамінуюць настальгічныя туры, якія і выцягваюць рэгіён па турыстычных паказчыках:

– Канешне, на Піншчыне існуе зараз у большасці настальгічны турызм. То бок прыязджаюць людзі, у якіх тут былі карані, якія жадаюць наведаць зямлю сваіх продкаў, пазнаёміцца з ёй. Вельмі часта гэтае знаёмства працягваецца, а ў шматлікіх – гэта адзін раз прыехаў, паглядзеў і з жахам сышоў. Але на самой справе патэнцыял, паверце, велічэзны.

Таму не дзіўна, дадае краязнаўца, што 70% ад усёй колькасці замежных турыстаў –  гэта грамадзяне Польшчы, а на другім месцы – Ізраілю. Менавіта ў гэтых краінах жыве шмат нашчадкаў выхадцаў з Піншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя