На Піншчыне папулярызуюць гісторыка-культурную спадчыну
На Піншчыне на дзевяці будынках, якія з’яўляюцца адметнасцю рэгіёна, неўзабаве з’явяцца шыльды з QR-кодам.
Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады. Праз любы гаджэт магчыма будзе счытаць адпаведны знак і трапіць на старонку з інфармацыяй пра аб’ект архітэктуры.
Упершую чаргу, гэта робіцца для моладзі, – мяркуе гісторык Віктар Яроміч:
– Гэта адразу прыцягвае, і ў першую чаргу, мне падаецца, гэты праект арыентаваны на моладзь. Ведай нашых. Якія мы? На плячах якога пакалення мы стаім, хто будаваў гэтыя будынкі, хто тут жыў, хто працаваў? Гэта выдатна. Цікавасць да гістарычнага мінулага, спадчыны. Мы сапраўды ганарымся.
Шыльды з QR-кодам з’явяцца на двух касцёлах і чатырох цэрквах Пінскага раёна, а таксама на будынках музеяў Якуба Коласа і Аляксандра Блока ды будынку Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту “Спадчына Палесся”.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота: fotobel.by