На Піншчыне выдалі даведнік да 105-й гадавіны завяршэння І Сусветнай вайны



Да 105-й гадавіны завяршэння Першай Сусветнай вайны на Піншчыне аматары мінуўшчыны падрыхтавалі адмысловы буклет. У ім ідзе аповед пра амаль тры гады акупацыі Палескага краю кайзераўскімі войскамі і, між іншым, пра знаходжанне ў “краіне багнаў” Максіма Гарэцкага.

Адная з аўтарак адзначае, што Першая Сусветная вайна на Палессі толькі адкрываецца грамадству:

-Патэнцыял у нас вялікі. У гэтым накірунку шмат робіцца. Нашыя спецыялісты паставілі інфармацыйны шчыт на ўездзе ў раён, які адразу накіроўвае зацікаўленых турыстаў па маршрутах вайны. У нас распрацаваныя экскурсіі, праводзяцца канферэнцыі, аб’езды. І зараз выдадзены невялічкі, але змястоўны даведнік па месцах І Сусветнай вайны на Піншчыне.

На беларускім Палессі звыш двух дзясяткаў вайсковых могілак, дзе знайшлі адвечны спачын жаўнеры і афіцэры –  ўдзельнікі Першай Сусветнай вайны. На Піншчыне захаваліся ўнікальныя фартыфікацыйныя збудаванні, чаго няма ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя