На польска-беларускай мяжы сілавікі затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што сёння ўначы (29 сакавіка) на беларускай мяжы былі затрыманыя кіроўцы міжнароднага аўтобуса, які ехаў з Польшчы ў Беларусь. Гаворка ідзе пра аўтобус кампаніі PKS Gdańsk — яна выконвае рэйсы па маршруце Гданьск-Менск і Познань-Менск.

Затрыманыя кіроўцы — беларусы. Паведамляецца, што пасля затрымання пасажыры аўтобуса некалькі гадзін чакалі, пакуль да іх з Менску прыедзе новы аўтобус.
Прычыны затрымання невядомыя.
