На рассяленне жывёл з бюджэту Віцебшчыны выдзелена больш за 1 мільён рублёў
На сесіі Віцебскага абласнога Савета пасля абмеркавання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Беларукі лес» на 2021–2025 гады дэпутаты зацвердзілі вылучэнне на пяцігодку парадку мільёна рублёў на рассяленне лясных жывёл.
Як удакладніў «Звяздзе» галоўны ляснічы (першы намеснік генеральнага дырэктара) Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Аляксандр Ізмайловіч, фінансаванне тычыцца пераважна аленя высакароднага.
На сёння колькасць гэтай прыгожай жывёлы ва ўгоддзях Віцебшчыны — 4900 асобін. Яны жывуць у 35 з 61 паляўнічых гаспадарак вобласці, і толькі ў 25 дазволена іх здабыча.
За мінулую пяцігодку ў рамках рэалізацыі адпаведнай дзяржаўнай праграмы было закуплена аленяў 319 на каля 633 тысяч рублёў.