На сакавіцкія святы дадуць дадатковыя цягнікі ў Расею



Беларуская чыгунка на сакавіцкія святы прызначыла дадатковыя цягнікі ў Маскву і Пецярбург.

З 7 па 11 сакавіка будзе курсіраваць цягнік №132 / 131 Берасце-Масква, з 6 па 11 сакавіка – цягніка №78 / 77 Гародня-Масква і №249 / 250 Менск-Санкт-Пецярбург, паведамляе сайт БЧ.

Зараз у зносінах Беларусь-Расея квіткі можна купіць за 60 сутак да адпраўлення цягніка. „Беларуская чыгунка прапануе загадзя спланаваць паездкі ў Расею на сакавіцкія святы. Дадзеная паслуга продажу квіткоў дзейнічае як пры адпраўленні цягнікоў з Беларусі ў Расею, так і пры руху ў зваротным напрамку”, – адзначылі ў прэс-цэнтры БЧ.

Набыць праязныя дакументы за 60 сутак можна на ўсе цягнікі ў зносінах з Расеяй, акрамя цягнікоў №302 / 301 Менск-Адлер, №389 / 390 Менск-Анапа і №149 / 150 Менск-Мінеральныя воды.