На Шчары пачаўся сезон актыўнага адпачынку
На рацэ Шчары – прытоку Нёмана, пачаўся сезон актыўнага воднага адпачынку.
На рацэ дзе-нідзе пачалі з’яўляцца абсталяваныя стаянкі арганізаваныя лясніцтвам Ліпічанскай пушчы.
Як з’яўленне платных стаянак ацэньваюць водныя турысты, якія праплываюць па Ліпічанскай пушчы?
– Я лічу, што гэта вельмі патрэбная рэч, гэта вельмі добра, што абсталёўваюць стаянкі для турыстаў, там добры падыход і можна адпачываць добра. І вогнішча, і бяспека пажарная захоўваецца, але ўсё ў тым сэнсе колькі гэта каштуе. Пры нашых пенсіях, пры нашых заробках ці гэта даступна народу. А ўвогуле гэта вельмі добрая справа.
– Павінна быць больш такіх стаянак, хай яны будуць платныя, але іх павінна быць больш. Чым больш будзе людзей плаваць, тым больш будзе такіх стаянак.
Рака Шчара – гэта месца, якое аблюбавалі бабры, птушкі, якіх вельмі шмат цяпер у гэтай мясцовасці, бо вёскі ўздоўж ракі выміраюць, і прысутнасць чалавека зменшылася.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя