На стадыёне «Зубраня» прайшоў матч Польшча-Японія
У Нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня», што пад Нараччу, зараз адпачывае каля тысячы дзяцей з розных краін. Сярод іх таксама вучні з Падляшша, якія ў межах інтэграцыі згулялі поўны эмоцый матч з моладдзю з Японіі. Гэтым разам мацнейшымі аказаліся хлопцы з краіны самураяў.
Кажа інструктар Уладзіслаў Жаўняровіч:
– У мэтах фармавання здаровага ладу жыцця і развіцця спартовых магчымасцяў і здольнасцяў нашых выхавальнікаў, якія прыязджаюць да нас у цэнтр, нашымі інструктарамі праводзіцца сістэматычная праца. Гэта, напрыклад, спартыўныя спаборніцтвы па футболе.
Дзеці з Падляшша з 25 ліпеня адпачываюць у Цэнтры «Зубраня». У праграме яшчэ экскурсіі па Менску, Нясвіжы і Міры.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя