На Віцебшчыне стогадовую сядзібу прадалі за 37 рублёў
16 гадоў таму
Сядзібу Фёдаровічаў на Шаркаўшчыне прадалі за адну базавую велічыню. Да 2012 года ў будынку размяшчалася тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы. З таго часу ён пустуе.
У 2017 годзе ўлады вырашылі яго прадаць. Кошт шмат разоў зніжалі. У 2019 годзе будынак, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, ужо купляла новапалачанка. Але зрабіць з ім нічога не змагла — і вярнула вобласці.
Цяпер будынак зноў выставілі на аўкцыён за адну базавую велічыню. Цікавасць да лота праявіў адзіны прэтэндэнт. У ліку магчымых варыянтаў выкарыстання маёмасці — жыллё, офіс, турыстычны аб’ект, кавярня і так далей.