На востраве Сэнт-Вінсэнт прачнуўся вулкан
На востраве Сэнт-Вінсэнт у Карыбскім моры пачаў вывяргацца вулкан Ла-Суфрыер, які бяздзейнічаў цягам дзесяцігоддзяў. Пра гэта паведамляе BBC.
Вулкан быў ціхім з 1979 года, але ў снежні мінулага года пачаў вывяргаць пару і дым і выдаваць грукат гукаў.
Прэм’ер-міністр Ральф Гансалвес заклікаў у Twitter больш 16 тысяч жыхароў „чырвоных зонаў” эвакуявацца.
Беларускае Радыё Рацыя