На выезд з Беларусі ў чэргах стаіць амаль 5 тысяч грузавікоў
На выезд з Беларусі ў чэргах стаіць амаль 5 тысяч грузавікоў.

З пачатку снежня чэргі з фураў на мяжы павялічыліся яшчэ на 20%, адзначаюць у беларускім памежным ведамстве.
Самы загружаны — летувіскі кірунак, тут стаіць 2200 фур. У чэргах на польскіх пераходах з беларускага боку стаяць 1720 машын. Як вядома, пераход у Брузгах/Кузніцы закрыты з-за міграцыйнага крызысу.
