Начны Тбілісі
Сталіца Грузіі засынае позна. На вуліцах амаль да гадзіны ночы сталыя людзі прадаюць сувеніры, працуюць крамы ды “коўзаюцца” па вузкіх вулачках машыны.
Што кідаецца ў вочы – паабапал дарог, у падземных пераходах вельмі шмат жабракоў. На праспекце Руставелі просяць лары бабулі і дзядулі, інваліды, дзеці і інваліды з дзецьмі.
“Многія пераўтварылі жабрацтва ў бізнес, – патлумачылі мне мясцовыя журналісты. – Месцы падзелены, за многімі жабракамі стаяць тыя, хто іх кантралюе”.
Паліцыі, дарэчы шмат, але вулічных гандляроў і жабракоў яны не чапаюць. Горад жыве сваім жыццём. Хтосьці ўвечары п’е віно, а камусьці трэба зарабляць на хлеб.
[Not a valid template]
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара