Надпіс на помніку: quod potui feci



Помнікі на зачыненых тэрыторыях –  асобная тэма. Гэта помнікі на тэрыторыях вайсковых частак, турмаў, універсітэтаў, школ, а таксама бальніц. Пра такія помнікі не ўсе ведаюць, каб пабачыць іх, трэба волей лёсу трапіць на тэрыторыю ўстановы.  

На тэрыторыі Гомельскай абласной клінічнай туберкулёзнай бальніцы перад корпусам пульманалогіі ўсталяваны бюст доктара, заснавальніка гэтага аддзялення – Уладзіміра Чэшыка. Помнік усталяваны супрацоўнікамі бальніцы ў 2005 годзе. На пастаменце надпіс на лацінскай мове,  перафраз словаў рымскіх консулаў, з якімі яны перадавалі справу пераемніку: Feci quod potui faciant meliora potentes – „я зрабіў ўсё, што мог, хто можа, хай зробіць лепей”. 

У надпісе на помніку доктара акцэнт зроблены на слова „зрабіў”. Кажуць, што доктар Чэшык – прататып аднаго з персанажаў рамана Івана Шамякіна „Атланты і Карыятыды”, прысвечанага гомельскай інтэлігенцыі.  

Беларускае Радыё Рацыя