Узнагарода за конкурс — адпачынак у Крыме
20 гадоў таму

Беларускіх школьнікаў выправілі ў Крым. Пра гэта паведаміў „Русский дом в Минске“. У групу ўвайшлі 24 беларусы-пераможцы расейскага конкурсу для школьнікаў і студэнтаў „Вялікая Перамена“. Дзеці правядуць у лагеры „Артэк“ цэлую змену. Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведванне Крыму (праз Расею) пераследуецца законам. Яно ўважаецца парушэннем правілаў уезду на часова акупаваную тэрыторыю і пагражае штрафам, дэпартацыяй, арыштам, у асобных выпадках — пазбаўленнем волі.
Беларускае Радыё Рацыя
