Найдзіўнейшы стадыён на свеце



У горадзе Čierny Balog у Славакіі знаходзіцца, напэўна, адзіны ў свеце футбольны стадыён, праз які праходзіць чыгунка. Стадыён быў пабудаваны ў 1980-я гады, калі старая лінія перастала выкарыстоўвацца.

Усё змянілася ў 1992 годзе, калі славацкія чыгуначныя энтузіясты аднавілі Чарнагроньскую лясную чыгунку, якая вазіла турыстаў у бліжэйшы лясны музей пад адкрытым небам. З тых часоў матчы мясцовага TJ Tatran Črny Balog выглядаюць як ніколі.

На жаль, хутка праезды па стадыёне перастануць ажыццяўляцца. Забудоўшчык Jozef Gabriar набыў зямлю пад частку пуцей на 4-кіламетровым участку лініі да станцыі Dobroč. Ён хоча пабудаваць тут 50 дамоў. Габрыяр мог выкупіць тэрыторыю, дзе адбываюцца перавозкі, таму што ўчастак Čierny Balog – Dobroč быў афіцыйна зачынены ў 1980-х гадах, хаця на практыцы гэтага ніколі не адбылося, бо шлях выратавалі аматары чыгункі, якія выконвалі па ім выпадковыя перавозкі на працягу 30 гадоў, таксама з выкарыстаннем паравозаў. Больш за тое – участак лініі знаходзіцца ў спісе дзяржаўных помнікаў.

Спрэчку аб тым, ці можа чыгунка працаваць на зямлі, прададзенай забудоўшчыку, будзе разглядаць Міністэрства інфраструктуры Славакіі.

Відэа: Trzi Rogi Elwer

Беларускае Радыё Рацыя