Найбольш цікавыя муралы Вроцлава



Муралы ўжо даўно сталі больш, чым проста спосабам візуальна палепшыць гарадскую прастору, ці размаляваць сцены шэрых дамоў. Сёння мы разгледзім найбольш цікавыя муралы ў Вроцлаве, некаторыя з якіх яшчэ маюць цікавую гісторыю з’яўлення.

Адам Міцкевіч у двары ліцея на вуліцы Складовай

З нагоды 75-гадовага юбілею Ліцэй аб’явіў конкурс на эскіз мурала. Пераможцам стаў Мацей Канопка, былы вучань гэтай школы. Фрэска змяшчае схаваныя карціны, у т.л. карліка і аўтарскі аўтапартрэт.

Карціна з выявай маладой жанчыны, захутанай у беларускі сцяг

Яна ўпрыгожвае сцяну шматкватэрнага дома на вуліцы Лягніцкай, 64. Мурал створаны беларускай мастачкай Ганнай Радзько, і прысвечаны прысуджэнню Еўрапейскім парламентам прэміі Сахарава за свабоду думкі беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў 2020 годзе.

Мурал прысвечаны зорцы сусветнага гімалайскага альпінізму

Ванда Руткевіч была першай еўрапейскай і польскай жанчынай, якая ўзнялася на многія з самых высокіх горных вяршыняў.

Фрэскі ў двары па вул. Roosvelta

Гэта поле для праяваў творчасці мастакоў, скульптараў і саміх жыхароў, якія часта далучаліся да роспісу свайго двара ці былі крыніцай натхнення, каб прадставіць свае гісторыі.

Мурал на аўтастанцыі

У ім раскпавядаецца гісторыя хлопчыка, які пасля вялізных намаганняў па рэабілітацыі нарэшце ўстае з інваліднай каляскі і самастойна гуляе ў футбол. Фрэска з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва паміж фондамі Potrafię Pomóc і POLBUS-PKS.

Казка на сцяне бібліятэкі

Фрэска на сцяне бібліятэкі называецца „Экран памяці”. Аўтар дызайну – Сільвія Якубовіч.

Мурал супраць гвалту ў сям’і

Разглядзець можна толькі твары і рукі, пакідаючы гледачу прастору для інтэрпрэтацыі. Мурал знаходзіцца на вул. Лягніцкай.

Начны мурал

Цікава, што фрэска днём выглядае зусім інакш, чым пасля заходу. Калі цямнее, яна свеціцца і на ёй з’яўляецца нябачная днём постаць Аарона (брат прарока Майсея, дзейсны яго супрацоўнік і памочнік у справе вызвалення сваіх суайчыннікаў ад егіпецкай няволі).

Мурал для ўкраінцаў у прытулку для бежанцаў на Грохавай

Які вам найбольш спадабаўся?

Беларускае Радыё Рацыя